Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны тэме харчовай бяспекі як частцы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавой умове ўстойлівага развіцця дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёнаў. Яны паведамяць пра сітуацыю з забеспячэннем харчаваннем і спажываннем прадуктаў харчавання ў свеце, дадуць агульную ацэнку стану харчовай бяспекі Беларусі, раскажуць пра ролю сялянскіх (фермерскіх) і асабістых падсобных гаспадарак у сельскагаспадарчай вытворчасці, бюджэтную падтрымку, навуковае і тэхнічнае забеспячэнне развіцця сельскай гаспадаркі, інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ў вобласці, і інш.
У якасці дадатковай разгледзяць тэму «Старонкі слаўнай гісторыі: да 80-годдзя Магілёўскай вобласці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48