У Магілёўскай вобласці абвясцілі конкурс на самую лепшую аграсядзібу, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе зарэгістраваныя ў рэгіёне суб’екты аграэкатурызму. Пераможцы будуць вызначацца журы ў 5 намінацыях: «Найлепшы старт», «Этнакомплекс», «Беларуская традыцыйная кухня», «Экасядзіба года», «Стыль і гармонія».
Конкурс праводзіцца ў два этапы. З 1 чэрвеня па 31 жніўня збіраюцца заяўкі ад зарэгістраваных суб’ектаў аграэкатурызму. Затым члены журы зробяць аб’езд сядзіб і па яго выніках у верасні вызначаць пераможцаў, якія атрымаюць дыпломы і каштоўныя прызы ад філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» і грамадскага савета па развіцці аграэкатурызму Магілёўскай вобласці. Аб кожнай з аграсядзіб-пераможцаў раскажуць у мясцовых друкаваных СМІ і на тэлеканале «Беларусь 4». Акрамя таго, у аналагічных намінацыях найлепшыя сядзібы аспрэчаць ганаровае званне ў рэспубліканскім конкурсе.
«Галоўная мэта і задачы конкурсу – папулярызацыя сельскага турызму, адраджэнне мясцовых звычаяў, культурных традыцый, павышэнне якасці абслугоўвання турыстаў і развіццё турыстычнай інфраструктуры ў рэгіёне», – адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Робіцца акцэнт на якасных паказчыках аграэкатурызму: развіцці інфраструктуры, павышэнні культуры і сэрвісу абслугоўвання турыстаў, пашырэнні пераліку паслуг. Па аператыўных дадзеных, у рэгіёне зарэгістравана 192 суб’екты аграэкатурызму.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць філіял ААТ «Белаграпрамбанк» – Магілёўскае абласное ўпраўленне, грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці, упраўленне спорту і турызму аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00