Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 ліпеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны актуальным пытанням павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра забеспячэнне ўстаноў аховы здароўя медыцынскімі кадрамі, укараненне высокатэхналагічных метадаў лячэння, развіццё матэрыяльнай базы аховы здароўя, платныя медыцынскія паслугі, фармацэўтычны рынак і інш.
У якасці дадатковых будуць асвятляцца тэмы будаўніцтва жылля ў рэгіёне, дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У сувязі з 80-годдзем, якое Прыдняпроўскі край святкуе сёлета, запланавана знаёмства са знакамітымі літаратарамі Магілёўшчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48