Тэматычныя кінапаказы да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ) пройдуць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
29 кастрычніка Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. З моманту ўтварэння ў 1918 годзе і да самароспуску арганізацыі ў 1991-м школу камсамола прайшло каля 200 млн. савецкіх юнакоў і дзяўчат. Пра камсамольскія пакаленні складзена нямала песень і вершаў, напісаны раманы, зняты кінафільмы.
«Мы не засталіся ў баку ад юбілейнай даты і вырашылі павіншаваць са святам ветэранаў камсамола і членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – правапераемнікаў камсамола, – адзначылі суразмоўцы. – З 16 кастрычніка да 2 лістапада ў кінатэатрах горада пройдзе серыя кінавідэамерапрыемстваў. Першы тэматычных кінапаказ адбыўся сёння ў кінатэатры «Ветразь». Усяго жыхары абласнога цэнтра змогуць паглядзець пяць стужак».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»