Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 снежня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны жыллёваму будаўніцтву ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб новых падыходах у заканадаўстве, сітуацыі ў рэгіёнах, фарміраванні цэн на жыллё, дзяржаўнай падтрымцы грамадзян у вырашэнні жыллёвых пытанняў і інш. У якасці дадатковых разгледзяць тэмы «Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці і развіццё суверэннай Беларусі: да 100-годдзя стварэння БССР», «Аб садзейнічанні занятасці і стварэнні ўмоў для стымулявання працоўнай мабільнасці насельніцтва ў Магілёўскай вобласці» і «Бяспечны Новы год».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.11.2025 - 13:20
«Вамі ганарыцца краіна!» Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды заслужаным аграрыям Беларусі
10.11.2025 - 14:29
04.11.2025 - 10:39