Званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна» прысвоена Івану Кажамяку. Так землякі ацанілі яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Напярэдадні Новага года за кандыдатуру цяперашняга начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аднагалосна прагаласавалі дэпутаты раённага Савета.
Нарадзіўся дасведчаны кіраўнік у Клімавічах. Вышэйшую адукацыю атрымаў у беларускай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Тады ж і пачалася працоўная дзейнасць Івана Кажамякі ў якасці галоўнага эканаміста калгаса імя Калініна раёна. Пэўны час ён працаваў у Хоцімскім раёне, дзе ўзначальваў раённы Савет народных дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт.
У лістападзе 2001 года граматны кіраўнік быў прызначаны начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Бабруйску. З сакавіка 2004 года ўзначаліў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Працоўныя дасягненні Івана Кажамякі адзначаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Таленавіты кіраўнік узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах «Выдатнік падатковай службы», ордэнам Пашаны і медалём «За працоўныя заслугі».
Іван Кажамяка актыўна ўдзельнічае ў сацыяльна-эканамічным жыцці раёна і наведвае ўсе значныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на Клімаўшчыне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна
22.04.2024 - 16:29
Вячаслаў Максачоў: Касцюковічы павінны быць лакаматывам паўднёвага ўсходу Беларусі
19.04.2024 - 10:37
Сяўба ранніх збожжавых культур завершана ў СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна (відэа)
18.04.2024 - 13:38
18.04.2024 - 09:12
Уся тэхніка на пасяўной у чэрыкаўскім агракомплексе «Светлы» беларускай вытворчасці
17.04.2024 - 12:04