Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 12 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ФК «Днепр».
У штогадовым мемарыяле, які ў гэтым годзе пройдзе ў шосты раз, прымуць удзел каманды магілёўскай «Надзеі», мінскіх «Космаса» і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», а таксама зборная абласцей «Рэгіён».
Турнір праводзіцца з 2013 года па ініцыятыве галоўнага футбольнага ведамства краіны і магілёўца Аляксандра Ластачкіна, які працаваў трэнерам у жаночым футболе больш за 20 гадоў. Нагода для арганізацыі мемарыяла была сумнай:на 37-м годзе жыцця памерла ад раку адна з самых тытулаваных беларускіх футбалістак Святлана Рыжова. Спартыўныя спаборніцтвы сталі традыцыйнымі, каб землякі памяталі тых, хто ўнёс дастойны ўклад у развіццё спорту.
Матчы пачнуцца ў 10.00. Закрыццё і ўзнагароджанне ўдзельнікаў – у 15.00. Уваход вольны.
Даведачна
Святлана Рыжова – беларуская футбалістка. Выступала за Магілёўскую «Надзею» (1991 год) «Бабруйчанку» (1992-1999), польскі «Медык»(2000-2004), мінскую «Зорку-БДУ» (2005-2006), віцебскі «Універсітэт»(2007-2009), «Мінчанку-БДПУ» (2010), «Мінск» (2011). Пасля абараняла гонар роднага горада ў складзе «Надзеі-СДЮШАР-7».
Спартсменка – сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР(1991 год), чэмпіён (1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2007, 2008, 2009), сярэбраны (1992, 1993, 2005, 2006) і бронзавы (1996, 2011) прызёр чэмпіянату Беларусі. Уладальнік Кубка Беларусі (1996, 1997, 1998, 1999, 2009, 2011). Сярэбраны (2001, 2002, 2004) і бронзавы (2000, 2003) прызёр чэмпіянату Польшчы, сярэбраны (2000, 2002) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянату Польшчы па міні-футболе.
У 2004 годзе ў складзе «Бабруйчанкі» Святлана Рыжова дайшла да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, што з’яўляецца адным з галоўных дасягненняў жаночага клубнага футбола нашай краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве