Цікавы праект рыхтуе да 105-годдзя Паўла Масленікава Магілёўскі абласны мастацкі музей. Юбілей адзначаць 5 лютага.
«Гэта будзе выстава работ ўнукаў і праўнукаў Паўла Васільевіча. Экспазіцыяй мы хочам паказаць, як талент перадаецца ў пакаленнях, – расказала дырэктар установы культуры Алена Баброва. – Таксама запланаваны навуковыя канферэнцыі, чакаецца шмат гасцей».
Зараз у музеі прадстаўлены студзеньскі арт-праект «У палоне зімовай казкі». Яго арганізавалі сумесна з Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў. Работы хлопчыкаў і дзяўчынак ўпрыгожылі цэлую залу музея. Акрамя таго, для дзяцей на працягу месяца будуць паказваць тэатр-батлейку і ладзіць майстар-класы.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве