Тры сотні «лясных сталовых» працуе ў рэжыме нон-стоп на Магілёўшчыне. Каб дапамагчы дзікім жывёлам перажыць зіму, у лясгасах загадзя паклапаціліся аб «меню»: нарыхтавалі зерне, сілас і гародніну. «Накрываюць паляну» ў месцах найбольшага скаплення звяроў.
Дабрацца скрозь гурбы да падкормавых пляцовак на лясныя ўзлескі егерам дапамагаюць снегоходы. У сувязі з ростам колькасці капытных пашыраецца сетка «лясных сталовых». Так, каля двухсот высакародных аленяў за апошнія пару гадоў «атрымала прапіску» ў лясах Чавускага, Шклоўскага, Быхаўскага і Чэрыкаўскага раёнаў. А вось з ростам колькасці ваўкоў даводзіцца змагацца. Драпежнік з’ядае ў год да тоны мяса. Пры гэтым сам ён нявыгадны і вельмі працаёмкі трафей для паляўнічых.
У найбліжэйшы час пачнецца «перапіс ляснога насельніцтва». Кожны год егеры праводзяць зімовы маршрутны ўлік звяроў і птушак: па сутнасці, трэба пералічыць іх сляды. «Ведаць у твар» кожнага звера дапамагаюць і фотапасткі, устаноўленыя на падкормавых пляцоўках.
Паляўнічыя ўгоддзі Магілёўшчыны карыстаюцца папулярнасцю ў замежнікаў. У мінулым годзе для іх было арганізавана каля сотні тураў і зароблена больш за 150 тыс.еўра. Дарэчы, адпачыць у паляўнічых хатках і атрымаць асалоду ад зносінаў з прыродай можа любы жадаючы. У лясгасах арганізоўваюць туры і для фотапаляўнічых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45