Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале кіраўніка дзяржавы.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктарам дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» Міхаіла Лусцянкова.
Доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Яўгенавіч Лусцянкоў раней працаваў першым прарэктарам ВНУ. Ён нарадзіўся ў 1974 годзе. У 1997-м з адзнакай скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты».
Працаваў на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры тэарэтычнай механікі, начальніка сектара па рабоце з замежнымі студэнтамі, намесніка дэкана аўтамеханічнага факультэта, прарэктара па навуковай рабоце Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, першым прарэктарам і па сумяшчальніцтве прафесарам кафедры «Асновы праектавання машын». З’яўляецца навуковым кіраўніком лабараторыі выпрабаванняў механічных прывадных сістэм, аўтарам больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 1 навучальнага дапаможніка. Атрымана 40 патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ