Камунальныя службы Магілёва штодня вывозяць 1,5 тыс. кубаметраў снегу ў месцы часовага складавання. У абласным цэнтры іх чатыры.
Кожны дзень на ўборцы працуе 650 чалавек і 40 адзінак тэхнікі. У начны час задзейнічана 25 машын. Галоўныя магістралі прыбірае ДМП, паркі і скверы – «Магілёўзеленбуд», а двары – ЖЭУ. І хоць расчыстка ад снегу працягваецца, больш аператыўна справіцца з выпрабаваннямі ападкамі ў сілах самі гараджане. У ЖЭУ гатовыпрапанаваць інвентар.
Каб расчысціць двор з дапамогай тэхнікі, можна звярнуцца ў адзіную дыспетчарскую службу па нумары 115 і падаць заяўку. Спецыялісты сфарміруюць спіс, куды накіраваць тэхніку ў першую чаргу, паколькі на кожнае ЖЭУ выдзелена па адной машыне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне