RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Яслі-сад №116 горада Магілёва атрымаў новы статус

Яслі-сад №116 Магілёва атрымаў новы статус. Па рашэнні гарвыканкама ўстанова адукацыі перайменавана ў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №8.

Па словах загадчыцы цэнтра Алены Крукоўскай, тут ёсць добрая матэрыяльная база, пашыраны спектр адукацыйных паслуг, заняткі арганізаваны на высокім узроўні.

«Новы статус дазволіць павялічыць колькасць спецыялістаў. Напрыклад, з’явіцца выхавальнік-метадыст, –аззначыла яна. – Значная ўвага будзе нададзена рабоце з адоранымі дзецьмі, развіццю творчага патэнцыялу нашых выхаванцаў».

Зараз Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №8 наведвае каля 400 дзяцей. Тут працуюць дзве санаторныя групы.

У Магілёўскай вобласці функцыянуюць 343 дашкольныя ўстановы адукацыі і 16 дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці.

Па матэрыялам mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая