Каля 150 піянераў Магілёўшчыны пазмагаюцца за званне найлепшых на абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Разумовае спаборніцтва адбудзецца 24 студзеня ў абласным цэнтры творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта старшыня рэгіянальнага савета ГА «Беларуская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
Юным інтэлектуалам трэба будзе адказаць на 40 пытанняў у шасці раўндах, а таксама бліснуць розумам у рызыка-туры. Тэматыка конкурсных выпрабаванняў шырокая: ад заданняў, якія тычацца гісторыі нашай краіны, знакамітых піянераў розных гадоў, беларускага спорту, да музыкі і мастацтва.
Каманда-пераможца атрымае кубак і каштоўны падарунак ад Магілёўскай абласной піянерскай арганізацыі. Таксама яна будзе ўдастоена гонару прадстаўляць Прыдняпроўскі край у рэспубліканскім туры гульні ў лютым.
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз» – ініцыятыва грамадскага аб’яднання «БРПА». Гэта сучасны фармат класічных віктарын з выкарыстаннем медыякантэнту, жывымі зносінамі ў святочнай атмасферы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза