Зарплаты некаторых катэгорый работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя павялічаны з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2019 года №36 «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Пастановай з 1 студзеня 2019 года прадугледжана ўстанаўленне галіновых надбавак педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу). На гэтыя мэты будзе накіроўвацца 5% планавага фонду аплаты працы гэтых работнікаў. Памеры, парадак і ўмовы ўстанаўлення надбавак вызначаюцца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў.
Прадугледжана павелічэнне памераў дзейных павышэнняў тарыфных акладаў памочнікаў выхавальнікаў (з 20% да 25%) і даплат урачам-спецыялістам (з 20% да 24% акладу), медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (з 13% да 16% акладу), а таксама ўстанаўленне даплат фармацэўтычным работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (у памеры 1% акладу).
Міністэрству адукацыі даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33
12.11.2025 - 12:08
Месячнік донарства крыві ў Магілёўскай вобласці: як здаць кроў і выратаваць жыцці (відэа)
12.11.2025 - 10:47