Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Пракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў верасні-снежні 2018 года правяла планавую праверку выканання ўказа «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач». Дэталёва вывучана сітуацыя ў Магілёве і Бабруйску, а таксама ў шасці раёнах вобласці.
«Вынікі праверкі паказалі, што праца з недабудаванымі індывідуальнымі жылымі дамамі ў Магілёўскай вобласці не праводзілася на належным узроўні, супрацоўнікамі пракуратуры выяўлены шматлікія парушэнні, – адзначыў Аляксандр Чадзюк. – Па выніках праверкі пракуратурай накіравана інфармацыя кіраўніцтву Магілёўскага аблвыканкама, у якой прапанаваны комплексныя меры па скарачэнні незавершанага жылля, пастаўлена пытанне аб прыцягненні вінаватых службовых асоб да адказнасці».
У парадку кантролю органамі пракуратуры Магілёўскай вобласці ў маі бягучага года запланавана праверка, якая пакажа, якія высновы зробленыя і якія меры прынятыя мясцовымі органамі ўлады па выпраўленні сітуацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі