Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання працуе над арганізацыяй харчавання атлетаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца летам у Мінску.
З 1 лютага выкладчыкі ВНУ адправяцца на інструктаж повараў, якія будуць гатаваць для спартсменаў, а студэнты навучальнай установы ўжо распрацавалі спецыяльнае меню: іх дыпломныя работы прысвечаны харчаванню атлетаў, якія прадстаўляюць розныя віды спорту.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Вольга Мацыкава, як спецыяліст у галіне харчавання, разам з калегамі і студэнтамі працуе над тым, каб ежа для спартсменаў была смачная і здаровая. Дзве выпускніцы ўжо атрымалі размеркаванне ў сталовую гульняў. Меню разнастайнае: ад тушанай фасолі і супу-пюрэ з гарбузоў да лазаньі і пасты. Еўрапейская кухня змяшаная з беларускай.
Падлічана: штодня на II Еўрапейскіх гульнях будзе харчавацца каля 7 тыс. атлетаў і супрацоўнікаў. Для гэтай справы запрашаюць найлепшых спецыялістаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Па матэрыяле ТРК «Могилев»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве