Рэгіянальны адбор Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2019» пройдзе 12 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра «Ступени» Наталля Красікава.
У конкурсе запрашаюць прыняць удзел выканаўцаў ва ўзросце ад 16 да 28 гадоў. Ім неабходна прадставіць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове. «Цяпер актыўна ідзе прыём заявак на ўдзел у творчым спаборніцтве, – удакладніла суразмоўца. – Усім, хто жадае заявіць аб сабе, неабходна паспяшацца. Крайні тэрмін – 10 лютага. Заяўкі высылаць на пошту stupenipc@mail.ru».
Праслухоўванні пачнуцца ў 10.00 у канцэртнай зале «Магілёў» (вул. Першамайская, 10). Кампетэнтнае журы абярэ трох фіналістаў, якія выйдуць у наступны тур.
Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2019»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве