Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лютага кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Адначасова са сваімі праблемамі да кіраўніка справамі гарвыканкама Сяргея Генадзьевіча Шынкарэнкі насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Кіраўнік справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксандр Мікалаевіч Паддубны адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Сяргей Анатольевіч Арашкоў – (8 0222) 42-30-42.
З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Вікторыя Анатольеўна Амялюсік – (8 0225) 76-21-41. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Віталь Антонавіч Грахоўскі дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.
У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.11.2025 - 11:59
Мясцовая вертыкаль, рэктары, кіраўнік МТЗ і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
19.11.2025 - 09:35
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
14.11.2025 - 20:36
12.11.2025 - 16:59
Як робяць каўбасу з казляціны, якую ацаніў Аляксандр Лукашэнка