У Магілёве праходзіць акцыя па зборы кніг для абласной дзіцячай бальніцы. Ініцыятыва прымеркавана да Міжнароднага дня кнігадарэння, які адзначаюць 14 лютага, паведамілі карэспандэнту сайта арганізатары мерапрыемства.
Мэта добраахвотнай акцыі – падтрымка дзіцячага чытання і адраджэнне традыцыі кнігадарэння. Бо нават у стагоддзе высокіх тэхналогій папяровая кніга застаецца актуальным падарункам. Гэтую ініцыятыву вырашылі падхапіць арганізатары фестывалю «Сямейныя традыцыі» сумесна з кнігарняй «Чытайбург» і Магілёўскай дзіцячай бібліятэкай-філіялам №2.
Далучыцца да акцыі «Дорым кнігі ад чыстага сэрца» могуць усе, хто жадае. Для гэтага трэба да 17 лютага прынесці ў дар добрую дзіцячую кнігу: новую або з сямейнай бібліятэкі, але ў добрым стане ў кнігарню «Чытайбург» (вул. Ленінская, 41, бакавы ўваход у ГЦ «Аліса»). Сабраныя фаліянты будуць перададзены ў абласную дзіцячую бальніцу.
Цэнтральнае мерапрыемства акцыі адбудзецца 14 лютага а 17.00 у «Чытайбургу». Уваходны білет – дзіцячая кніга. Для тых, хто прыйшоў, будзе арганізавана цікавая інтэрактыўная літаратурная праграма. «А калі дзеці прыйдуць у касцюмах любімага кніжнага героя, то сустрэча пройдзе яшчэ больш ярка і весела. Сумна дакладна не будзе», – паабяцалі суразмоўцы.
На свяце дзецям прапануюць зрабіць эксклюзіўныя закладкі-пажаданні, якія будуць укладзеныя ў кнігі-падарункі, а таксама паўдзельнічаць у вясёлым падарожжы з Мэры Попінс, даведацца, як чхае насарог і ў што любяць гуляць слон і чарапаха.
«Нашы дзеці часам трапляюць у бальніцу, мы хочам, каб нават там яны маглі парадаваць сябе новай цікавай кнігай. Дабро пачынаецца з малога», – падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»