Кінапаказы «Афганскі залом: праз 30 гадоў» адбудуцца ў лютым у кінатэатрах абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У мерапрыемствах возьмуць удзел воіны-інтэрнацыяналісты. Будзе паказаны мастацкі фільм «Афганскі залом» (ваенная драма, СССР, Італія, 1991 г.). Сеансы пройдуць 14 лютага ў 12.30 у кінатэатры «Радзіма», 16 лютага ў 10.00 у кінатэатры «Космас», 19 лютага ў 14.00 у кінатэатры «Ветразь».
Штогод у Беларусі 15 лютага адзначаюць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 30 гадоў таму савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. Праз гарніла той вайны прайшло больш за 28 тыс. беларусаў, у тым ліку 3,5 тыс. ураджэнцаў Магілёўшчыны. 118 нашых хлопцаў так і не вярнуліся дадому. 585 ўзнагароджаны ордэнамі, 186 – медалямі «За адвагу». Асобным радком у гісторыю афганскай вайны пасмяротна ўпісана імя магілёўца, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава, які служыў у той самай 9-й роце, фільм пра якую зняў вядомы рэжысёр Фёдар Бандарчук.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць