У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правялі «гарачую лінію» па пытаннях якасці медабслугоўвання ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.
Усяго паступіў 71 званок, у тым ліку ад жыхароў абласнога цэнтра – 31 зварот.
Амаль трэць грамадзян прасіла растлумачыць абгрунтаванасць іх накіравання на платныя абследаванні. Таксама жыхары вобласці звярнулі ўвагу кантралёраў на недахоп урачоў вузкай спецыялізацыі і талонаў на прыём да ўрача ў дзень звароту, немагчымасць правядзення асобных абследаванняў з прычыны няспраўнасці медыцынскага абсталявання, іншыя праблемы і недахопы ў працы ўстаноў аховы здароўя.
Усе звароты накіраваныя для разгляду па кампетэнцыі, у тым ліку і ў галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Іх разгляд узяты Камітэтам на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве