Тэматычныя мерапрыемствы да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі праходзяць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства «Кінавідэапракат».
«23 лютага – Дзень памяці, мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў, якія абаранілі незалежнасць роднай зямлі, – адзначылі суразмоўцы. – У гэты дзень прынята віншаваць усіх тых, хто абараняў і цяпер аберагае краіну ад замахаў захопнікаў. Мы таксама вырашылі правесці шэраг тэматычных мерапрыемстваў у кінатэатрах горада і тым самым выказаць словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам баявых дзеянняў, прадстаўнікам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ўсім мужчынам незалежна ад наяўнасці воінскага звання, роду заняткаў і ўзросту».
Адкрыў шэраг спецыяльных праграм кінатэатр «Чырвоная зорка». Тут адбылося кінавідэамерапрыемства «Маленькія абаронцы вялікай краіны» і прагляд фільма «Пункт адліку».
Астатнія кінатэатры Магілёва прымуць эстафету 23 лютага. Так, у «Космасе» ў 11.00 пачнецца мерапрыемства «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць», затым увазе гледачоў прадставяць стужку «Сляды на вадзе». У гэты ж час у «Ветразі» адбудзецца кінавідэамерапрыемства «Абаронцам Айчыны прысвячаецца», падчас якога запланавана відэавіншаванне, конкурс «Самы сапраўдны абаронца» і фільм «Не гульня». У 12.00 тэматычнае мерапрыемства арганізуе кінатэатр «Радзіма». Тут таксама пройдзе дэманстрацыя стужкі «Не гульня».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33