Другі рэспубліканскі форум пчаляроў збярэ вопытных і паынаючых спецыялістаў па гадоўлі пчол 1-2 сакавіка ў Крычаве, у праграме мерапрыемства-майстар-класы, віктарына, круглы стол, выстава, дэгустацыя. Пра гэта паведамілі ў КУП «Моладзевая сацыяльная служба».
У першы дзень удзельнікі мерапрыемства пагавораць аб мэтазгоднасці выкарыстання кандзі (падкормкі для пчол), а таксама аб перапрацоўцы мёду, лячэнні і апрацоўцы пчол, зімоўцы, стымуляцыі і развіцці насякомых вясной. На другі дзень запланавана ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Крычаўская пчолка», віктарына для навучэнцаў аграрных класаў навучальных устаноў Крычаўскага раёна «Што я ведаю пра пчол?» з дэгустацыяй мёду, круглы стол «Сустрэча пчаляроў і прадстаўнікоў улады».
Другі рэспубліканскі форум пчаляроў праводзіцца ў межах праекта «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і Міністэрствам эканомікі Беларусі пры фінансавай падтрымцы Расіі. У ліку задач мерапрыемства – абмен вопытам, пошук патэнцыйных партнёраў, навучанне тонкасцям пчалярства. Адным з ключавых момантаў стане абмеркаванне пытання стварэння вытворчага цэха па перапрацоўцы мёду ў Крычаве.
У форуме могуць прыняць удзел усе жадаючыя.
Арганізатарамі выступаюць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва Барані і Крычава, КУП «Моладзевая сацыяльная служба».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45