Прафілактычны праект «Час выбіраць здароўе!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Стартуе акцыя 28 лютага ў Чавускім раёне, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
На працягу года да праекта далучацца Магілёў, Бабруйск, а таксама шэсць раённых цэнтраў: Чавусы, Клімавічы, Крычаў, Мсціслаў, Шклоў, Чэрыкаў.
«З мэтай аказання адраснай першаснай медыцынскай дапамогі спецыялісты плануюць праводзіць дыягнастычныя даследаванні, кансультаваць пацыентаў, а таксама прадастаўляць актуальную інфармацыю па пытаннях карэкцыі фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў», – удакладнілі суразмоўцы.
Праект «Час выбіраць здароўе!» накіраваны на фарміраванне ў насельніцтва матывацыі да рэгулярнага праходжання дыспансерызацыі, якая спрыяе ранняму выяўленню захворванняў, што забяспечвае ранні пачатак лячэння ў разліку на палягчэнне стану пацыентаў і зніжэнне смяротнасці.
Арганізатарам мерапрыемстваў прафілактычнага праекта выступае Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве