У Мінску падвялі вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018». Мерапрыемства прайшло ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій.
Праграма фіналу традыцыйна ўключала прэзентацыю найбольш перспектыўных распрацовак і абарону праектаў-фіналістаў перад рэспубліканскім экспертным саветам у дзвюх узроставых групах: першая –навучэнцкая моладзь, другая – студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі, працоўная моладзь, маладыя навукоўцы да 35 гадоў.
Паводле вынікаў конкурсу журы вызначыла 20 пераможцаў у 10 намінацыях. У іх ліку прадстаўнік Магілёўшчыны. У намінацыі «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый» вікторыю святкаваў аўтарскі калектыў Краснапольскай дзяржаўнай гімназіі з праектам «Стварэнне прылады для абароны топачнай прыватнага жылога дома». У сваёй распрацоўцы навучэнец 9 класа Раман Новікаў і настаўнік фізікі Міхаіл Церахаў мадэрнізавалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які апавяшчае не толькі аб задымленні, але і аб уцечцы чаднага газу і працёку вады.
Усе фіналісты атрымалі імянныя сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і сувеніры, а пераможцам уручылі каштоўныя прызы ад партнёраў праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза