У горадзе на Бярэзіне 15 сакавіка з мэтай аказання садзейнічання ў працаўладкаванні незанятым грамадзянам арганізуюць «Кірмаш вакансій». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама, на базе якога пройдзе мерапрыемства.
У гэты дзень з 11.00 да 13.00 па адрасе вул. Гогаля, 7 (2 паверх, актавая зала) жыхары Бабруйска змогуць прайсці субяседаванне ў спецыялістаў кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, даведацца пра ўмовы працы, аплаты, сацыяльныя гарантыі, парадак навучання запатрабаваным прафесіям па напрамку службы занятасці.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі больш за 10 арганізацый, у тым ліку «ФанДока», «Бабруйскмэблі», «Славянкі», «Бабруйсктрыкатажу», «Будтрэста №13», «Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната», «ПТК «Мадэрам-Захад».
Тэлефоны для даведак: 72 67 94, 73 48 63.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.06.2024 - 09:18
Магілёўскую вобласць у фінале «Уладара вёскі» прадставіць сям'я з Клічаўскага раёна
14.06.2024 - 18:15
Міністр юстыцыі сустрэўся з працоўнымі калектывамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама
13.06.2024 - 15:24
Залатыя медалі і атэстаты з адзнакай выпускнікам школ Магілёўскага раёна ўручылі на Буйніцкім полі
13.06.2024 - 12:06
Пытанні прафілактыкі падлеткавай злачыннасці абмеркавалі на пазачарговым паседжанні КСН аблвыканкама
13.06.2024 - 10:50
БЧ прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для гасцей рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі
13.06.2024 - 10:10