Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе сфарміраваць у 2019 годзе каля 300 студэнцкіх атрадаў, паведамілі ў абкаме БРСМ.
У вобласці ўжо вызначана 130 аб’ектаў, на якіх будуць працаваць байцы студэнцкіх атрадаў. Яны будуць задзейнічаны на будаўніцтве дарог, школ і дзіцячых садкоў, аб’ектах сельскагаспадарчых арганізацый, на зернесушыльных комплексах, у лесагадавальніках лесагаспадарчых устаноў, на добраўпарадкаванні гарадскіх аб’ектаў, у санаторыях і дзіцячых аздараўленчых лагерах.
Таксама 5 студэнцкіх сэрвісных атрадаў, сфарміраваных у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання і Магілёўскім тэхналагічным каледжы, будзе працаваць на II Еўрапейскіх гульнях. Студэнты Беларускай сельгасакадэміі дапамогуць аграрыям падчас пасяўной і ўборачнай кампаній, а студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта будуць задзейнічаны на будаўніцтве аб’ектаў у Астраўцы.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі абвясціў 2019-ы Годам студэнцкіх атрадаў. Такое рашэнне было прынята на III Пленуме Цэнтральнага Камітэта саюза моладзі. З 11 сакавіка ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» Яе мэта – інфармаванне маладых людзей як патэнцыйных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра, папулярызацыя студатрадаўскага руху.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.09.2025 - 20:50
23.09.2025 - 11:50
Анатоль Ісачанка: работа дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і прыносіць канкрэтны вынік
22.09.2025 - 14:31
Канцэрт арфавай музыкі, баль, кірмашы. «Вераснёўскі фэст» пройдзе ў палацы ў Жылічах 27 верасня
18.09.2025 - 15:59