Нацыянальны рэкорд устанавіў прадстаўнік каманды Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Мікіта Уколаў на спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце. Спаборніцтвы праходзяць у Мінску, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Наймацнейшых ва ўздыме па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы вызначылі 13 сакавіка. У другой спробе рэкорд краіны ўстанавіў наш Мікіта Уколаў. Новае дасягненне – 12,70 сек. З вынікам у 12,84 сек. ён апынуўся на другой прыступцы п’едэстала.

У другі дзень спаборніцтваў сваё майстэрства спартсмены прадэманстравалі ў «Дваябор’і». У гэтай дысцыпліне прадстаўнікі Магілёўшчыны таксама заваявалі ўзнагароды. Сярод мужчын першае месца з вынікам 28,75 сек. заняў Мікіта Уколаў. Другі вынік з часам 24,34 сек. паказала Марыя Бараноўская.

Стаметровую паласу з перашкодамі спартсменам трэба будзе пераадолець сёння, пасля чаго пройдзе маляўнічае закрыццё спаборніцтваў.







Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»
17.11.2025 - 09:44
12.11.2025 - 09:59
10.11.2025 - 10:38
Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі