Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2019 года №168 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны пералік нарыхтоўшчыкаў, якім у 2019-2020 гадах прадастаўляюцца субсідыі. Яны прызначаны на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для разлікаў за сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржпатрэб. У пералік нарыхтоўшчыкаў увайшло 108 арганізацый.
Субсідыі па крэдытах, атрыманых для разлікаў за рапс для рэспубліканскіх дзяржпатрэб, складуць 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка, для разлікаў за збожжа кукурузы для вытворчасці крухмалу, піваварны ячмень – 75% стаўкі рэфінансавання, для разлікаў за іншую прадукцыю раслінаводства для дзяржпатрэб – 100% стаўкі рэфінансавання. Памер субсідыі па крэдытах для закупкі спажыўкааперацыяй бульбы, збожжа, садавіны і ягад, гародніны і грыбоў, бярозавага соку – 50% стаўкі рэфінансавання.
Памеры субсідый устаноўлены па крэдытах для разлікаў за прадукцыю ўраджаю 2019 года.
Аблвыканкамы разам з банкамі будуць вызначаць крэдытаздольных нарыхтоўшчыкаў, каб пры неабходнасці карэктаваць пералік арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52