Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23-24 сакавіка. Больш чым у 300 рознічных гандлёвых аб’ектах рэгіёна будуць прапанаваныя зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%.
Так, напрыклад, у Магілёве да акцыі далучацца ААТ «Універмаг «Цэнтральны»», Магазін «Юбілейны», «Белгасгандаль-1М» і інш.
Прыемныя цэны чакаюць і бабруйчан. Дадуць зніжкі ў гандлёвых аб’ектах ААТ «Дом абутку», «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз»», «Галантэя», «Світанак», БААТ «Прамгандаль» і інш.
Акрамя гэтага, пакупнікам у асобных гандлёвых аб’ектах сістэмы спажывецкай кааперацыі будуць прапанаваны скідкі на нехарчовыя тавары да 15%.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне