У час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў мытныя аперацыі ў адносінах да грамадзян, якія прыязджаюць на спартыўныя мерапрыемствы, будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
«Удзельнікі, афіцыйныя асобы і балельшчыкі будуць перасякаць мытную граніцу ў спрошчаным парадку, - адзначылі ў ведамстве. - У пунктах пропуску мытныя аперацыі ў адносінах да тавараў, што перамяшчаюцца імі, будуць праводзіцца на асобных спецыяльна абазначаных каналах для руху транспартных сродкаў».
Мытныя органы вядуць работу, накіраваную на забеспячэнне аператыўнага і максімальна камфортнага праходжання працэдур, звязаных з перасячэннем граніцы ўдзельнікамі і гасцямі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пры падрыхтоўцы да маштабнай спартыўнай падзеі, у прыватнасці, улічваўся станоўчы вопыт правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, вывучаліся падыходы, што прымяняліся Азербайджанам пры правядзенні І Еўрапейскіх гульняў.
«Надзвычай важны складнік работы - забеспячэнне бяспекі пры ўездзе ў краіну, - адзначаюць у ДМК. - У мытнай службе папоўніўся арсенал дэтэктараў наркатычных і выбуховых рэчываў, радыёстанцый, персанальных пераносных відэарэгістратараў, сістэм счытвання інфармацыі. У пунктах пропуску сёння заканчваецца мадэрнізацыя сістэм відэаназірання».
Праведзена арганізацыйная работа і па лініі міжнароднага супрацоўніцтва. У 2018 годзе ДМК Беларусі заключыў мемарандумы з мытнымі службамі ўсіх дзяржаў-суседзяў па пытаннях, якія рэгулююць узаемадзеянне на час ІІ Еўрапейскіх гульняў. Арганізаваны сустрэчы з кіраўнікамі мытных службаў сумежных дзяржаў па аказанні садзейнічання ўдзельнікам і балельшчыкам гульняў, спрашчэнні перасячэння граніцы ў адносінах да такіх асоб.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве