У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Медалём будуць узнагароджвацца грамадзяне Беларусі (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане ў перыяд са снежня 1979 года па люты 1989-га, а таксама вайскоўцы Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечванне памяці загінулых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем’яў загінулых.
Узнагарода вырабляецца з латуні. На яе адным баку размешчаны стылізаваныя выявы двух верталётаў, пад імі – тры бронетранспарцёры на фоне гор. На адным з іх намаляваны фігуры вайскоўцаў, якія трымаюць баявы сцяг. На адваротным баку медаля знаходзіцца надпіс «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» і рэльефная выява пяціканцовай зоркі, па абодва бакі якой размешчаны лаўровыя галіны.
Фінансаванне выдаткаў на выраб медалёў і пасведчанняў да іх будзе ажыццёўлена ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству абароны ў рэспубліканскім бюджэце на абарону і ўзброеныя сілы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ