Абласны конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня» пройдзе 28-29 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
За пальму першынства паспрачаюцца студэнты з чатырох ВНУ: Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
У склад каманд увойдзе па 10 студэнтаў. Ім трэба прайсці сем конкурсных этапаў, дзе неабходна будзе праверыць фізічную падрыхтоўку, спрыт, цягавітасць і ўменне правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, адчуць на сабе працу, з якой штодня сутыкаюцца ратавальнікі-пажарныя.
У першы дзень, які адбудзецца ў сценах сацыяльна-гуманітарнага каледжа МДУ імя А. А. Куляшова, удзельнікі будуць спяваць, танцаваць, праяўляць крэатыўнасць у конкурсах «Шлягер бяспекі», «Найлепшы відэаролік», «Лепшы аўдыяролік»і «Знаўцы АБЖ».
У другі дзень на тэрыторыі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага ГАЧС студэнты прадэманструюць свае навыкі ў пераадоленні паласы перашкод, навясной пераправы, у ліквідацыі дарожна-транспартнага здарэння і розных надзвычайных сітуацый, а таксама ў аказанні дапамогі пацярпелым.
Конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня» адбудзецца ў Магілёўскай вобласці сёмы раз. Арганізатарамі выступаюць рэгіянальнае ўпраўленне МНС, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама пры падтрымцы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза