Пад’ёмнік для басейна «Журавель-1» распрацавалі на ААТ «Магілёўліфтмаш». Як паведамілі на прадпрыемстве, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – важны напрамак працы завода.
Просты ў эксплуатацыі, лёгкі і эрганамічны пад’ёмнік дае магчымасць спакойна перамяшчацца з аднаго ўзроўню на іншы з камфортам, не ствараючы клопату навакольным. Асновай канструкцыі служыць сядзенне з прывадам, якое дазваляе рэгуляваць плаўны ўздым і спуск на пэўную вышыню і глыбіню. Пад’ёмнік для басейна выкананы з водатрывалага матэрыялу, устойлівага да карозіі. Для вырабу сядзенняў ўжываецца гігіенічны пластык. Металічныя дэталі выконваюцца з нержавейнай сталі. Максімальная грузападымальнасць – 225 кг.
Пад’ёмнік можна выкарыстоўваць ва ўмовах дамоў-інтэрнатаў, для рэабілітацыі фізічна аслабленых людзей у аздараўленча-медыцынскіх установах і рэабілітацыйных цэнтрах, а таксама спартыўных комплексах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21