Адкрыты фестываль Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest пройдзе 29-30 сакавіка ў СШ № 23 горада на Дняпры. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці Цімур Кажэгулаў.
У спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак з Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай абласцей і горада Мінска. Яны будуць выступаць у трох групах: 2007-2006, 2009-2008, 2010 год нараджэння і маладзейшыя. Спаборніцтвы – асабістыя. Сістэма лажання – фестывальная у чатыры сэты па ўзростах. Пераможцаў вызначаць у кожнай групе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Найлепшых узнагародзяць медалямі, дыпломамі і падарункамі.
«Планавалася правесці ўсе сэты ў другі дзень спаборніцтваў, – удакладніў Цімур Кажэгулаў. – Аднак па прычыне вялікай колькасці ўдзельнікаў прынята рашэнне, што спартсмены з Магілёва выйдуць на старт сёння ў 17.00. 30 сакавіка спаборніцтвы пройдуць па раней вызначанай праграме».
Адкрыты фестываль Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі і развіцця спартыўнага скалалажання, прыцягнення навучэнцаў і моладзі да заняткаў спортам, развіцця фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень. Арганізатарамі выступаюць Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, абласны цэнтр творчасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве