У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года нумар 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех» (у гэтай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».
Прадпрымальнікі, якія хочуць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2019 года. Удзел у конкурсе бясплатны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52