Стартап-школа для навучэнцаў старэйшых класаў школ і гімназій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва.
Падчас адукацыйнага мерапрыемства дзецям у цікавай форме раскажуць пра свет бізнесу, дадуць магчымасць атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі ўласных праектаў падчас майстар-класа «Як прэзентаваць бізнес-ідэю» і інтэрактыўнага трэнінгу «Інтэнсіў Crashidea».
Стартап-школа праводзіцца з мэтай развіцця ў школьнікаў прадпрымальніцкай ініцыятывы, лідарскага патэнцыялу, творчага падыходу да вырашэння задач, а таксама фарміравання ўменняў працаваць у камандзе.
Сустрэча пройдзе з 14.00 да 17.00 у канферэнц-зале Магілёўскага гарадскога цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва (вул.Ленінская, 21, 3 паверх).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 8 (0222) 23 09 21, (8044) 556 43 67, 8 (0222) 40 01 24.
Дадзенае мерапрыемства з’яўляецца другім па ліку з серыі адукацыйных стартапаў для школьнікаў, запланаваных да правядзення ў Магілёве. У першым прынялі ўдзел 22 навучэнцы з 20 агульнаадукацыйных устаноў горада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»