Стравы беларускай кухні стануць асноўнымі ў меню удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Хто будзе карміць спартсменаў – высвятлялі на конкурсе кулінарнага прафмайстэрства ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.
Спаборніцтвы сярод студэнтаў-старшакурснікаў МДУХа праводзяць штогод. У 2019-м конкурс упершыню набыў міжнародны статус: паспаборнічаць у кухарскай справе ў Магілёў прыехалі студэнты Новасібірскага ўніверсітэта кааперацыі.
Ацэньвала навыкі ўдзельнікаў прафесійная дэгустацыйная камісія, аднак пераможцаў і прайграўшых у гэтых спаборніцтвах няма. Па выніках конкурсу маладыя кулінары атрымаюць не толькі дыпломы. Іх вынікі будуць улічаныя пры прысваенні ім поварскага разраду.
Акрамя таго, 100 повараў з ліку студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання летам адправіцца ў Мінск, каб працаваць у складзе сэрвіснага атрада на II Еўрапейскіх гульнях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза