Гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 6 красавіка, паведамілі ў гарвыканкаме.
Прадпрыемствы горада прывядуць у належны санітарны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. Будзе арганізавана санітарная ўборка на аб’ектах ведамаснага жыллёвага фонду, унутрыдамавых тэрыторыях, будаўнічых пляцоўках.
«Мы запрашаем магілёўцаў прыняць удзел у мерапрыемстве, – адзначылі суразмоўцы. – Разлічваем, што да навядзення чысціні і парадку на гарадскіх вуліцах, лесапаркавых зонах, пляжах і месцах адпачынку падключыцца моладзь».
Асаблівая ўвага будзе нададзена прыватнаму сектару. Гарвыканкам спадзяецца, што ўласнікі індывідуальных жылых дамоў праявяць актыўнасць у пытаннях санітарнай уборкі як уласных, так і прылеглых тэрыторый.
Кіраўнік абласнога цэнтра Уладзімір Цумараў плануе працаваць на пасадцы дрэў у Паднікольскім парку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)