Механізаваныя атрады БДСГА дапамагаюць аграрыям Магілёўскай вобласці правесці пасяўную. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
Каля 70 студэнтаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі да 4 мая будуць працаваць на палях Горацкага, Шклоўскага і іншых раёнаў: у ААТ «Александрыйскае», «Новагарадзішчанскае», «Кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўабллён»», «Гавяды-Агра», КСУП«Аўсянка імя І. І. Мельніка». Па традыцыі палова маладзёжнага дэсанта акажа дапамогу мясцовым вяскоўцам.
Акрамя заработнай платы, якую дзеці атрымаюць у гаспадарках, удзельнікам студатрадаў прадугледжана заахвочванне і ў акадэміі – за актыўны ўдзел у пасяўной і добрасумленнае стаўленне да працы.
Студатрады – гэта добрая працоўная школа для моладзі, падчас якой студэнты пашыраюць свой патэнцыял, набываюць працоўныя навыкі і, яклічаць у ВНУ,уносяць пасільны ўклад у развіццё эканомікі краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза