Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 красавіка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванню пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб знешняй палітыцы беларускай дзяржавы, эканамічнай дыпламатыі, прамысловым комплексе Магілёўскай вобласці, узроўні адукацыі і навукі ў Беларусі, экспарце медыцынскіх паслуг, IT-галіны, спорце, культуры, турызме і інш.
У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы: «Праблемы вытворчага траўматызму і аховы працы ў Магілёўскай вобласці», «Аб радыяцыйна-экалагічнай абстаноўцы ў раёнах Магілёўскай вобласці і мерах, якія прымаюцца па далейшай ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС», «Аператыўная абстаноўка ў вобласці. Папярэджанне выпальвання сухой расліннасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў