У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год. Пераможцаў спаборніцтва ўзнагародзяць падчас чарговай адзінаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбудзецца 24 красавіка.
Пераможцы і прызёры ў сваіх намінацыях атрымаюць дыпломы адпаведных ступеняў і грашовыя прэміі ў памеры ад 30 да 500 базавых велічынь.
Конкурс праводзіцца ў рэгіёне з 2006 года. Яго мэтай з’яўляецца павышэнне ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, добраўпарадкавання, падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, прывабліванне насельніцтва да вырашэння праблем мясцовага значэння.
Пераможцы
Сельскія саветы дэпутатаў:
першае месца – Дабасненскі сельскі Савет дэпутатаў Кіраўскага раёна;
другое месца – Вейнянскі сельскі Савет дэпутатаў Магілёўскага раёна;
трэцяе месца – Радомльскі сельскі Савет дэпутатаў Чавускага раёна.
Органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання:
першае месца – стараста аграгарадка Маляцічы Крычаўскага раёна Валянціна Грыгор’ева;
другое месца – старэйшына аграгарадка Яноўка Яноўскага сельсавета Краснапольскага раёна Святлана Васільева;
трэцяе месца – стараста аграгарадка Асінаўка Асінаўскага сельсавета Чавускага раёна Галіна Завадская.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне