Больш за 1 тыс. га дэградаваных і неэфектыўна асушаных балот адноўлена ў Магілёўскай вобласці на працягу года ў выніку рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Ключавым мерапрыемствам праекта стала забалочванне тэрыторый асушаных тарфянікаў «Наркаўшчына» Чэрыкаўскага раёна (383 га) і «Печанеж» Касцюковіцкага раёна (670 га). «Рэабілітацыя парушаных балот дапаможа стабілізацыі ўзроўню грунтавых вод, прадухіленню мінералізацыі торфу і высыхання глебы, скарачэнню выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу, зніжэнню рызыкі лясных пажараў, а таксама павелічэнню колькасці рэдкіх відаў флоры і фауны, – адзначылі ў прэс-службе. – Тэрыторыі Магілёўскай вобласці выбраны не выпадкова. Землі ў некаторых раёнах па-ранейшаму нясуць цяжар наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аднаўленне тарфянікаў будзе таксама спрыяць прадухіленню магчымага перакрыжаванага забруджвання іншых абласцей у выніку тарфяных пажараў і міграцыі радыенуклідаў».
У Касцюковіцкім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці 27-30 мая праходзіць маніторынгавая місія. Яе ўдзельнікі – прадстаўнікі Мінпрыроды Беларусі, Сакратарыята Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем (КБА ААН) і Міністэрства харчавання, сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Карэя. Яны наведаюць тарфянікі і азнаёмяцца з вынікамі работ па аднаўленні тэрыторый.
Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі рэалізуецца з ліпеня 2018 года грамадскім аб’яднаннем «Зялёная эканоміка» пад кіраўніцтвам Мінпрыроды. Ён з’яўляецца часткай мерапрыемстваў Чангвонской ініцыятывы «Партнёрства па азеляненні засушлівых зямель», якая фінансуецца са сродкаў Міністэрства харчавання, сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Карэя. Праца праводзіцца ў адпаведнасці з пагадненнем з Сакратарыятам КБА ААН.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне
29.04.2024 - 15:59
Адзіны знак «Дрэва жыцця» ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду
29.04.2024 - 12:15
29.04.2024 - 10:41
Мінадукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-11-я класы гімназій і школ