У Беларусі з 1 чэрвеня павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Гэта прадугледжана Указам № 492 ад 22 снежня 2018 года «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год».
У выніку прымянення зацверджаных гэтым указам тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, павінны павысіцца ў межах $ 5. Гаворка ідзе аб двухэтапным павышэнні тарыфаў. З 1 студзеня выраслі (сумарна на $ 3,9) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, санітарным доглядзе дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.
З 1 чэрвеня на $ 1,1 павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні