Лёгкаатлетычны забег «Дарога да шчасця» пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве. Мерапрыемства арганізавана ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Пазмагацца за лідарства могуць усе жадаючыя ад 16 гадоў. Пры гэтым абавязковай атрыбутыкай для мужчын стануць кашуля (тэніска), гальштук або бабачка, а для жанчын – фата (галаўны ўбор) і букет кветак. Акрамя таго, удзельнікі павінны будуць стартаваць і фінішаваць парамі.
Пачнецца забег у 12.00 ад гандлёвага цэнтра «Магніт». Спартыўны дух і добры настрой на час зоймуць вуліцу Першамайскую. Завершыцца спаборніцтва каля Магілёўскай абласной філармоніі.
Сертыфікаты ўдзельніка атрымае 300 першых фінішораў, якія пераадолелі дыстанцыю. Першым тром парам уручаць каштоўныя прызы.
Збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў – 29 чэрвеня з 11.00 да 11.50 на аўтамабільнай стаянцы ГЦ «Магніт».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання