Штогадовая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Магілёве. Пра гэта паведамляе партал Саюзнай дзяржавы.
З расійскага боку чакаецца ўдзел каманд з 23 абласцей. У складзе Цэнтральнага аргкамітэта алімпіяды – намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі Таццяна Сінюгіна.
Алімпіяда накіравана на садзейнічанне ўмацаванню сяброўскіх сувязяў беларускай і расійскай моладзі, распаўсюджванне ведаў аб рускай мове, аб месцы рускай культуры і літаратуры ў сусветнай прасторы, а таксама на вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем: алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» праводзіцца з 2004 года. У 2018-м заключны этап разумовага спаборніцтва адбыўся ў Новасібірску. Тады ад Расіі ўдзельнічалі 23 каманды школьнікаў, а Беларусь прадстаўляла 8 дружын. Удзельнікі алімпіяды змагаліся ў ведах па рускай мове і літаратуры, гісторыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13