RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілеўчан запрашаюць 3 ліпеня адправіць паштовыя карткі з пажаданнямі ветэранам

РУП «Белпошта» 3 ліпеня праводзіць промамерапрыемства «З Днём Незалежнасці, Беларусь! З 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім філіяле прадпрыемства.

Да рэспубліканскай акцыі далучыцца і горад на Дняпры. Жыхарам і гасцям Магілёва прадастаўляюць унікальную магчымасць падзякаваць за мір на роднай зямлі, напісаўшы цёплыя і добрыя радкі ветэранам на набытых паштовых картках, а «Белпошта» бясплатна даставіць іх па ўсёй рэспубліцы. У абласным цэнтры акцыя пройдзе з 9.30 да 11.00 каля аддзялення паштовай сувязі-30 (вул. Першамайская, 28).

Акрамя таго, супрацоўнікі прадпрыемства раскажуць пра выкананне правіл адрасавання паштовых адпраўленняў, посткросінг, дастаўку міжнародных рэгіструемых адпраўленняў праз паштаматы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая