У Клічаўскім раёне службовая аўчарка дапамагла знайсці 12-гадовага хлопчыка, які заблукаў у лесе. Пра гэта распавяла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Днём 10 ліпеня дзіця разам з мамай адправілася ў лес каля в. Дубна па чарніцы і заблукала. Сітуацыя пагаршалася тым, што ў хлопчыка не было з сабой мабільнага тэлефона.

Занепакоеная маці выклікала ратавальнікаў. У пошуках прымалі ўдзел спецыялісты МНС, міліцыя, работнікі лясгаса, сваякі хлопчыка, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння – агульнай колькасцю 60 чалавек. Было задзейнічана 13 адзінак тэхнікі, а таксама прыцягнуты ратавальнік-кінолаг РАСП Уладзімір Пінчукоў са службовым сабакам – аўчаркай Шэйлай. Менавіта яна выявіла хлопчыка на лясной дарозе ў 2 км ад вёскі Дубна.

Дзіця напаілі цёплай гарбатай і перадалі бацькам. Яго стан быў здавальняючым і шпіталізацыя не спатрэбілася.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 14:22
Выстава работ мастака Абрама Рабкіна «Горад, у якім я застаўся» адкрыецца ў Бабруйску 21 лістапада
21.11.2025 - 12:46
Новую сістэму асвятлення пешаходных пераходаў тэсціруюць у Чавусах
20.11.2025 - 14:29
Новы старшыня Хоцімскага райвыканкама: павінен быць вынік, на гэта будзе накіравана ўся праца
20.11.2025 - 09:29
У Магілёўскім раёне збіраюць сродкі на кансервацыю старажытнага касцёла