RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каманда Магілёўскай вобласці перамагла на міжнародным злёце юных ратавальнікаў-пажарных

Беларуская каманда перамагла на XVII Міжнародным злёце юных ратавальнікаў-пажарных, які праходзіў з 5 па 12 ліпеня пад Гомелем, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.

Беларусь прадстаўляла зборная Магілёўскай вобласці, якая заваявала перамогу на рэспубліканскім злёце юных выратавальнікаў. Срэбра міжнароднага спаборніцтва дасталося камандзе Латвіі. У тройцы лідараў таксама юныя ратавальнікі-пажарныя з Азербайджана.

Павітаць удзельнікаў і ўзнагародзіць пераможцаў прыехаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Ганаровымі гасцямі злёту сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Ахмед Мангуш Альтэнейджы і кіраўнікі тэрытарыяльных падраздзяленняў МНС Беларусі.

На працягу тыдня хлопцы з 14 краін праходзілі конкурсныя выпрабаванні на базе спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Удзельнікі злёту паказалі свае веды, навыкі і таленты ў сямі турах. Яны прад’явілі «Візітную картку», прайшлі «Пажарную эстафету», праверылі свае сілы ў «Спартландыі», прадэманстравалі, як граматнна аказваць першую дапамогу. У сёлетнім скліканні дзеці праявілі сябе і як ратавальнікі на водах. Гэты конкурс праходзіў ва ўмовах басейна ліцэя.

У міжнародным фармаце злёт праходзіў ўжо ў 17-ы раз. Яго асноўная мэта – пошук новых эфектыўных форм работы з моладдзю ў выпрацоўцы навыкаў ратавання у розных надзвычайных сітуацыях, устанаўленне доўгатэрміновага партнёрства і супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, грамадскімі і міжнароднымі структурамі ў гэтай сферы, патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі.

Тэкст – БЕЛТА

Фота - МНС

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая