У Быхаўскім раёне згарэла 30 т сена. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паведамленне пра гарэнне сцірты сена, якая належыць ААТ «Абідавічы», у полі каля в. Чырвоная Слабада Быхаўскага раёна паступіла 14 ліпеня ў 22.52. У выніку пажару знішчана 30 т сена. Пацярпелых няма. Работнікі МНС выратавалі 75 т сена.
Прычына пажару высвятляецца.
Усяго за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці падраздзяленні МНС зрабілі 7 выездаў: адзін – на тушэнне пажару, шэсць – на аказанне тэхнічнай дапамогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 14:22
Выстава работ мастака Абрама Рабкіна «Горад, у якім я застаўся» адкрыецца ў Бабруйску 21 лістапада
21.11.2025 - 12:46
Новую сістэму асвятлення пешаходных пераходаў тэсціруюць у Чавусах
20.11.2025 - 14:29
Новы старшыня Хоцімскага райвыканкама: павінен быць вынік, на гэта будзе накіравана ўся праца
20.11.2025 - 09:29
У Магілёўскім раёне збіраюць сродкі на кансервацыю старажытнага касцёла